Рус
Eng
Бел
Герб РБ Герб Шклова

Приемная райисполкома

Адрес райисполкома:
213004, г. Шклов, ул. Ленинская, 76
Телефон/факс приемной:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Открытое акционерное общество "Бумажная фабрика "Спартак"
Главная Новости Новости региона

Новости региона

26 февраля 2020

У Шклове адзначылі Дзень абаронцаў Айчыны

Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь перш за ўсё ўспрымаецца як свята людзей у форме – тых, хто служыў некалі альбо служыць зараз. Аднак насамрэч гэтае свята яднае ўсіх нас, бо яно сімвалізуе любоў да Радзімы, вернасць ёй і гатоўнасць абараніць яе ў складаны момант. І менавіта таму на ўрачыстыя мітынгі з нагоды 23 лютага збіраюцца людзі рознага полу, рознага ўзросту.

У Шклове ўрачысты мітынг пачаўся з ускладання кветак да мемарыяльнага комплекса «Памяць». Потым перад сабраўшыміся выступілі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Давыдовіч, начальнік групы тэрытарыяльнай абароны ваеннага камісарыята Шклоўскага раёна старшы лейтэнант Дзяніс Астапаў, актывіст БРСМ Раман Шкода. У сваіх словах яны ўзгадвалі гераізм нашых бацькоў і дзядоў, якія адстаялі родную зямлю ад фашыстскай навалы, адзначалі, что патрыятызм беларускага народа – важнейшы фактар бяспекі нашай краіны, што сучаснае пакаленне абаронцаў радзімы с гонарам працягвае слаўныя традыцыі гераічных папярэднікаў, надзейна забяспечваючы галоўныя каштоўнасці беларускага народа – мір, бяспеку, стабільнасць.

Памяць тых, хто загінуў у барацьбе з фашысцкай навалай, была адзначана хвілінай маўчання.

Святкаванне працягнулася ў раённым Доме культуры. Тут з віншаваннямі выступілі ўпраўляючы справамі райвыканкама Аксана Падхалюзіна, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Сяргеенка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Любоў Савельева.

Не абыйшлося ў гэты дзень і без узнагароджванняў для прадстаўнікоў моцнай паловы чалавецтва. Падзячныя лісты райвыканкама атрымалі трэнер-выкладчык па спорту аддзялення вольнай барацьбы ДЮСШ Пётр Табуноў, начальнік групы прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Шклоўскага раёна старшы лейтэнант Аляксандр Шайдаў, граматы раённага аб’яднання прафсаюзаў – намеснік дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы Андрэй Цямрук, мастацкі кіраўнік раённага Дома культуры Аляксандр Міхнёнак, каштоўныя падарункі раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» – старшыні пярвічных арганізацый завода газетнай паперы і прафесійнага ліцэя №12 Аляксандр Радыёнаў і Аляксандр Радзькоў, намеснік дырэктара жылкамгасу, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Ігар Падалякаў.

І, канешне ж, цудоўным падарункам для ўсіх прыстутных стаў канцэрт з песнямі і танцамі артыстаў РДК, дзіцячай школы мастацтваў, хора ветэранаў «Мелодыя».

shklovinfo.by

НЦЭУ Нацбанк 80 лет ЕГР Берегите свои деньги! Могилевский облисполком

Интернет-ресурсы