Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Шкловский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости региона
14 мая 2020

Пасеў кукурузы ў ЗАТ «НІВА» блізіцца да завяршэння

Для таго, каб малочныя рэкі на фермах і комплексах былі паўнаводнымі, вельмі важнае значэнне маюць сбалансаваныя кармы, у тым ліку і з дастатковай канцэнтрацыяй энергіі. А самы даступны спосаб павысіць энергетычнасць кармоў – выкарыстанне кукурузы, сіласу з яе і плюшчанага зерня. Менавіта таму ў сельскай гаспадарцы такое важнае значэнне і надаецца вырошчванню «царыцы палёў».


Вось і ў ЗАТ «НІВА» ў гэтым годзе, як расказаў нам галоўны аграном сельгасарганізацыі Вадзім Налькоўскі, вырашылі павялічыць  пасевы кукурузы. Яе плануецца пасеяць на плошчы 1253 га супраць мінулагодніх 250 га.  З іх 338 га на зерне, 915 га на сілас.

На зерне сеюцца гатункі замежнай селекцыі – «Ізберы», «Радрыгес», «Парумбень», на сілас – айчынны «Палескі». Што яшчэ патрэбна для кукурузы, апрача добрых гатункаў? Спрыяльнае надвор’е, дастатковая колькасць удабрэнняў і, канешне ж, працавітыя рукі.

«На пачатку на сяўбу кукурузы ў нас выехалі Андэй Усцінаў на трактары МТЗ-952 з сеялкай Monosem, Уладзімір Роткін на трактары CLAAS з сеялкой Rabe, – адзначае Вадзім Мікалаевіч. – Потым да іх далучыўся Сяргей Разумнікаў на трактары МТЗ-3022 з сеялкай ППМ-6».

Майстар на ўсе рукі – так у гаспадарцы кажуць пра Андрэя Усцінава. Механізатар задзейнічаны на самых разнастайных сезонных работах, у тым ліку вось ужо пяты сезон – на пасеве кукурузы. А ўвогуле стаж работы Андрэя Уладзіміравіча ў «НІВЕ» – 20 год. «Сам я мясцовы, - расказвае мужчына. – Скончыў школу, вучылішча, адслужыў у арміі і вярнуўся на малую радзіму».

Андрэй Усцінаў – не толькі старанны работнік, але і шматдзетны бацька. Разам з жонкай Наталляй яны выхоўваюць дачку і траіх сыноў. А на пытанне, ці застануцца дзеці з цягам часу ў вёсцы, мужчына ўсміхаецца: «Малодшы, Алег, дакладна трактарыстам будзе». У свае чатыры гады хлопчык цікавіцца тэхнікай і, безумоўна, стане для бацькі добрым памочнікам.

Па стану на 11 мая пасеў кукурузы ў ЗАТ «НІВА» блізіцца да завяршэння – тут пасеяна 1183 га (94%). 
Текст: Ольга Данилова
Фото: Александр Рыбаков

shklovinfo.by

К списку новостей