Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

1 кастрычніка 2017

Зацверджаны парадак і нормы забеспячэння мантыямі суддзяў у Беларусі

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зацверджаны парадак і нормы забеспячэння мантыямі суддзяў у Беларусі. Гэта прадугледжана ўказам нумар 358 "Аб мерах па забеспячэнні дзейнасці судоў", які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"У мэтах актуалізацыі пытанняў забеспячэння суддзяў рэспублікі форменным адзеннем указам зацвярджаюцца парадак і нормы забеспячэння мантыямі і іншымі прадметамі адзення, якія ўваходзяць у камплект, суддзяў судоў агульнай юрысдыкцыі і суддзяў Канстытуцыйнага суда", - адзначылі ў прэс-службе.

Акрамя таго, прадугледжваецца заканадаўчае замацаванне колькасці намеснікаў старшынь у судах агульнай юрысдыкцыі, а таксама пераразмеркаванне штатных адзінак суддзяў з улікам змянення судовай нагрузкі. Гэтыя змяненні праводзяцца ў межах устаноўленай Прэзідэнтам Беларусі агульнай колькасці суддзяў судоў агульнай юрысдыкцыі.

Прызнаецца страціўшым сілу дэкрэт ад 26 чэрвеня 2008 года нумар 14 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленні дзейнасці Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь", палажэнні якога знайшлі адлюстраванне ў законе "Аб канстытуцыйным судаводстве".-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы