Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

11 красавіка 2017

Вясеннія абмежаванні нагрузак на рэспубліканскіх дарогах Беларусі адмяняюцца з 12 красавіка

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вясеннія сезонныя абмежаванні нагрузак на восі транспартных сродкаў на рэспубліканскіх дарогах адмяняюцца з 12 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.

Такое рашэнне прадугледжана пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый нумар 10 ад 3 красавіка 2017 года, якая апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакументам адмяняюцца вясеннія абмежаванні нагрузак (з 15 сакавіка па 25 красавіка) на восі транспартных сродкаў, самаходных машын на рэспубліканскіх дарогах, уведзеныя пастановай ведамства нумар 3 ад 28 лютага бягучага года.

Як праінфармавалі ў Мінтрансе, адмена сезонных абмежаванняў нагрузак на восі ў вясенні перыяд 2017 года накіравана на павышэнне зручнасці карыстальнікаў рэспубліканскіх аўтамабільных дарог пры ажыццяўленні рэспубліканскіх і міжнародных грузаперавозак і ўлічвае транспартна-эксплуатацыйны стан рэспубліканскіх аўтатрас.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы