Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

4 лістапада 2020

У Беларусі зацвердзілі памеры адлічэнняў у фонд грамадзянскай авіяцыі

У Беларусі ўстанавілі дыферэнцыраваныя памеры (нарматывы) адлічэнняў у рэспубліканскі фонд грамадзянскай авіяцыі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый ад 19 кастрычніка 2020 года нумар 50, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Гэтыя нарматывы ўстаноўлены авіяцыйным арганізацыям, падпарадкаваным Мінтрансу, і недзяржаўным арганізацыям у галіне грамадзянскай авіяцыі. У прыватнасці, РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" будзе ўносіць у фонд 5 працэнтаў амартызацыйных адлічэнняў па асноўных сродках, а таксама 10 працэнтаў ад прыбытку, што застаецца ў распараджэнні арганізацыі. РУП па аэранавігацыйным абслугоўванні паветранага руху "Белаэранавігацыя" будзе плаціць 20 працэнтаў амартызацыйных адлічэнняў і 40 працэнтаў ад прыбытку. Недзяржаўныя арганізацыі ў галіне грамадзянскай авіяцыі, згодна з дакументам, будуць уносіць у фонд 10 працэнтаў ад прыбытку, што застаецца ў іх распараджэнні.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 1 студзеня 2020 года.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Iнтэрнэт - рэсурсы