Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

11 чэрвеня 2017

У Беларусі створаны ўсе ўмовы для самарэалізацыі моладзі - Вашчанка

12 чэрвеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі створаны ўсе ўмовы для самарэалізацыі моладзі. Такое меркаванне выказаў 10 чэрвеня міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка, выступаючы на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 10-му выпуску вучняў спецыялізаванага ліцэя пры Універсітэце грамадзянскай абароны МНС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Вашчанка адзначыў, што ў папярэднія гады выпускнікамі ліцэя сталі 343 чалавекі. Практычна 90 працэнтаў з іх паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны. Размаўляючы з сённяшнімі выпускнікамі, міністр падкрэсліў, што самае галоўнае - быць сапраўднымі патрыётамі. "У нашай краіне створаны ўсе ўмовы, каб ваш жыццёвы шлях быў паспяховым, каб вы змаглі рэалізаваць свае здольнасці і магчымасці. Праяўляючы настойлівасць, стараннасць, вы ўвасобіце ў рэальнасць свае мары і планы", - сказаў міністр.

Пачэснымі гасцямі ўрачыстага мерапрыемства таксама сталі прадстаўнікі кіраўніцтва Гомельскага аблвыканкама, Універсітэта грамадзянскай абароны МНС, Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС і інш.

У час цырымоніі атэстаты і нагрудныя знакі аб заканчэнні ліцэя атрымалі 46 выпускнікоў.

Па традыцыі ў гонар чарговага выпуску была ўстаноўлена памятная пліта. Пасля развітальнага вальса юнакі апошні раз прамаршыравалі ў агульным страі. Для іх прагучала каманда "Вольна!", і 46 чорна-чырвоных фуражак узляцелі ў неба.

На ўрачыстым мерапрыемстве таксама адбыліся паказальныя выступленні вучняў 4-га курса ліцэя і выхаванцаў дзіцячага сада нумар 47 Гомеля.

Ліцэй пры Гомельскім інжынерным інстытуце МНС быў створаны ў маі 2004 года. У 2016-м ён перайменаваны ў спецыялізаваны ліцэй пры Універсітэце грамадзянскай абароны МНС. Ліцэй з'яўляецца ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі. Тут ва ўмовах кругласутачнага пражывання на працягу 5 гадоў (з 7-га па 11-ы класы) праходзяць навучанне юнакі.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы