Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

28 лютага 2017

У Беларусі сярэдні памер пенсій у студзені ў 2,2 раза перавысіў БПМ для пенсіянераў

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі сярэдні памер назначаных пенсій у студзені бягучага года склаў Br297, што ў 2,2 раза перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму для пенсіянераў. Такія даныя размешчаны на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе БЕЛТА.

Так, сярэдні памер пенсій па ўзросце ў студзені бягучага года складаў Br305,8, па інваліднасці - Br272, па прычыне страты карміцеля - Br201,6, сацыяльных пенсій - Br163,7.

Як растлумачылі ў Белстаце, у адпаведнасці з пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 20 кастрычніка 2016 года нумар 64 бюджэт пражытачнага мінімуму для пенсіянераў у цэнах верасня 2016 года ў разліку на месяц на перыяд з 1 лістапада 2016 года па 31 студзеня 2017 года складае Br134,4.

У органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў студзені бягучага года на ўліку знаходзілася 2 619,3 тыс. пенсіянераў.-0-


Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы