Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

13 ліпеня 2017

У Беларусі распрацоўваюцца стандарты якасці сацыяльных паслуг

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі распрацоўваюцца стандарты якасці сацыяльных паслуг, паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак сёння на прэс-канферэнцыі "Навацыі ў сістэме сацыяльнага абслугоўвання Беларусі" ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

Закон "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб сацыяльным абслугоўванні" прыняты Палатай прадстаўнікоў 17 мая, адобраны Саветам Рэспублікі 31 мая, афіцыйна апублікаваны 24 чэрвеня і ўступіць у сілу праз 6 месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання - 25 снежня.

Новай рэдакцыяй закона прадугледжана ўвядзенне стандартаў якасці сацыяльных паслуг. НДІ працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны падрыхтаваў прапановы аб патрабаваннях да напаўнення і якасці сацыяльных паслуг, што аказваюцца ў рамках дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне сацыяльнага абслугоўвання, праінфармаваў намеснік міністра. Гэтыя прапановы ўзгадняюцца з аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам.

"Неабходна дакладная рэгламентацыя часу аказання той ці іншай паслугі, а таксама зместу кожнай сацпаслугі, што ўваходзіць у пералік бясплатных і агульнадаступных паслуг. Якасць аказання сацпаслуг будзе ацэньвацца па адпаведных крытэрыях", - сказаў Аляксандр Румак.

Новай рэдакцыяй закона "Аб сацыяльным абслугоўванні" мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы надзяляюцца паўнамоцтвамі па пашырэнні пераліку аказваемых сацыяльных паслуг і катэгорый грамадзян, маючых права на іх атрыманне. Таксама прадугледжваецца магчымасць аказання сацыяльных паслуг на падставе трохбаковага дагавора. Патрабаванні да напаўнення і якасці сацыяльных паслуг, якiя аказваюцца ў рамках дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў, будуць зацверджаны пастановай Мінпрацы і сацабароны.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы