Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

29 лістапада 2016

У Беларусі прадоўжыцца работа па аптымізацыі кошту авіябілетаў

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 2017 годзе прадоўжыцца работа па аптымізацыі кошту авіябілетаў. Аб гэтым паведаміў сёння намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін на сумесным пасяджэнні палат Нацыянальнага сходу Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прадоўжыцца аптымізацыя кошту авіябілетаў - гэта адна з прыярытэтных задач, пастаўленых грамадствам і ўрадам перад авіягаліной", - адзначыў Анатоль Калінін.

Акрамя таго, намеснік прэм'ер-міністра расказаў, што ў 2017-2020 гадах намаганні ўрада і авіяцыйнай галіны будуць таксама накіраваны на вырашэнне шэрага задач, сярод якіх прадаўжэнне будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. "У 2018 годзе мы плануем увесці гэты аб'ект. Акрамя таго, прадоўжыцца будаўніцтва сучаснага авіярамонтнага завода - першая чарга будзе ўведзена ў наступным годзе", - паведаміў ён.

Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што работу авіяцыйных арганізацый з эканамічнага пункту гледжання можна назваць паспяховай. На працягу апошняй пяцігодкі аб'ёмы перавезеных авіяцыйнымі арганізацыямі пасажыраў павялічваюцца на 20-30 працэнтаў штогод. "У пачатку лістапада галоўная паветраная гавань краіны абслужыла 3-мільённага пасажыра, што з'яўляецца знакавай падзеяй у гісторыі суверэннай Беларусі. Акрамя таго, апошнія гады сістэмна абнаўляецца паветраны парк "Белавія", з дзяржпадтрымкай набыты пяць новых самалётаў, апошні прыходзіць у снежні. Нацыянальны перавозчык за апошнюю пяцігодку адкрыў звыш 20 новых напрамкаў у рэгулярных зносінах", - паведаміў ён.-0-

Навіны Беларусі

 

Iнтэрнэт - рэсурсы