Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

13 жніўня 2021

У Беларусі намалочана больш за 5 млн т збожжа новага ўраджаю

У Беларусі намалочана больш за 5 млн т збожжа новага ўраджаю. Мінская і Брэсцкая вобласці намалацілі па 1 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных міністэрства, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 1,6 млн га, што складае 76 працэнтаў запланаваных плошчаў.
 
Намалочана 5048,2 тыс. т збожжа. Па намалоце збожжа па-ранейшаму лідзіруе Мінская вобласць — больш за 1,2 млн т, на другім месцы — Брэсцкая вобласць, дзе атрымана 1,026 млн т. У Гродзенскай вобласці намалочана 753,3 тыс. т, у Магілёўскай — 742,8 тыс. т, у Гомельскай — 647,1 тыс. т, у Віцебскай — 637,9 тыс.т.-0-


НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Iнтэрнэт - рэсурсы