Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

3 красавіка 2017

Тыдзень лесу стартаваў у Беларусі

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі стартавала традыцыйная добраахвотная акцыя "Тыдзень лесу", паведамляе БЕЛТА.

Акцыя пройдзе з 1 па 8 красавіка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі. У гэтым годзе яна адбудзецца ўжо дзясяты раз і будзе прысвечана аднаўленню лясоў, пашкоджаных стыхійнымі бедствамі, якія прайшлі па тэрыторыі Беларусі летам мінулага года. Старт акцыі дадзены 1 красавіка ў Смалявіцкім раёне.

У акцыі можа прыняць удзел любы жадаючы. Для гэтага трэба звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва. Прыбыўшы на месца ў агавораны час, удзельнікі акцыі атрымаюць пасадачны матэрыял, прылады працы і дакладныя інструкцыі ад работнікаў лясгаса, што і як трэба рабіць.

На сайце Мінлясгаса адзначаны аб'екты, якія прапануюцца для работы, і нумары тэлефонаў абласных лесагаспадарчых аб'яднанняў, у якія можна звярнуцца за інфармацыяй.

У мінулым годзе Тыдзень лесу стаў самым масавым за ўсе гады. За восем дзён у ім прынялі ўдзел амаль 81 тыс. чалавек.-0-


Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы