Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

22 чэрвеня 2017

ЦТ па пяці замежных мовах плануюць прайсці амаль 34,5 тыс. абітурыентаў

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтралізаванае тэсціраванне па пяці замежных мовах сёння плануюць прайсці амаль 34,5 тыс. абітурыентаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Мікалай Фяськоў.

Здаваць англійскую мову маюць намер 29,5 тыс. чалавек, нямецкую - 3 тыс. 867, французскую - 888, іспанскую - 216, на кітайскую мову зарэгістраваліся 45 абітурыентаў.

Іспыт стартуе па ўсёй Беларусі адначасова ў 11.00. Для абітурыентаў падрыхтаваны ўжо ўсе экзаменацыйныя матэрыялы.

Кожны абітурыент абавязаны ўзяць з сабой на ЦТ запоўнены і зарэгістраваны пропуск, дакумент, які засведчвае асобу (пашпарт, пасведчанне на права жыхарства, пасведчанне бежанца), і ручку з чорным стрыжнем. Пры выяўленні ў ходзе іспыту мабільнага тэлефона або шпаргалкі абітурыент будзе вымушаны пакінуць аўдыторыю. Пераздаць тэсціраванне ён зможа толькі ў наступным навучальным годзе.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы