Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

19 чэрвеня 2017

Тэма будаўніцтва жылля для шматдзетных сем'яў прэваліравала на прыёме грамадзян Качанавай

19 чэрвеня, Верхнядзвінск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава правяла 17 чэрвеня прыём грамадзян у Верхнядзвінску Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Замест запланаваных дзвюх гадзін прыём прадаўжаўся амаль чатыры. Па выніках Наталля Качанава паразмаўляла з журналістамі. "Пытанняў было нямала. Прыйшлі жыхары Верхнядзвінскага раёна, прыехалі грамадзяне з іншых рэгіёнаў, каб расказаць аб пытаннях, якія іх хвалююць. Такія выязныя прыёмы мы праводзім для таго, каб дапамагчы людзям у вырашэнні іх праблем. Але яшчэ і для таго, каб паглядзець на работу мясцовых органаў улады. Калі яны ўважліва ставяцца да праблем жыхароў, то пытанні ў большай ступені вырашаюцца на месцах. Разам з тым, вядома, ёсць праблемы, якія неабходна вырашаць на ўзроўні міністэрстваў і рэспубліканскіх ведамстваў. Адна з такіх, якая сёння была агучана, - забеспячэнне жыллём шматдзетных сем'яў. Урад прыняў ужо пэўныя меры па забеспячэнні шматдзетных сем'яў жыллём і павелічэнні крэдытных рэсурсаў на гэты год, але ў такіх невялікіх гарадах, як Верхнядзвінск, дзе некалькі гадоў не будуецца шматкватэрнае жыллё, гэта пытанне вырашаць даволі няпроста. Я думаю, трэба яшчэ прапрацоўваць гэту тэму на ўзроўні міністэрстваў", - сказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Разам з тым Наталля Качанава адзначыла, што няправільна было б у вырашэнні праблемы забеспячэння жыллём спадзявацца толькі на дзяржаву. "Калі гаварыць аб невялікіх гарадах, то тут сёння ёсць магчымасць выдзеліць зямельны ўчастак для шматдзетных сем'яў. Яго гатовы прадаставіць, ёсць крэдытныя рэсурсы, але сем'і не могуць будаваць, таму што, напрыклад, хтосьці не працуе, - сказала яна. - Не толькі дзяржава павінна паклапаціцца аб шматдзетных сем'ях, але і самі людзі павінны прымаць меры".

Акрамя таго, Наталля Качанава звярнула ўвагу, што некалькі зваротаў датычыліся дзейнасці дзяржорганаў і арганізацый, якія непасрэдна працуюць з людзьмі. "Да людзей трэба ставіцца карэктна. Аб гэтым гаварыў кіраўнік дзяржавы, калі звяртаўся да парламента і народа. Людзей трэба ўмець слухаць і чуць іх. Гэта вельмі важна. А сёння было некалькі такіх зваротаў, - канстатавала яна. - У тых выпадках, калі трэба проста, даступна, карэктна чалавеку растлумачыць, што трэба зрабіць, каб вырашыць яго пытанне, мы пачынаем разважаць, даваць нейкія ацэнкі. Гэта недапушчальна".

На прыёме ў Наталлі Качанавай было агучана 13 пытанняў, некаторыя звароты былі калектыўнымі. Акрамя жыхароў Верхнядзвінскага раёна да кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта звярнуліся заяўнікі з іншых раёнаў Віцебскай вобласці і горада Віцебска, з Гомельскай і Мінскай абласцей. Акрамя жыллёвага будаўніцтва агучаны праблемы сферы ЖКГ, арганізацыі дарожнага руху, рамонту дарог, перапрацоўкі другасных рэсурсаў, махлярства ў будаўніцтве жылля і інш. Усе пытанні ўзяты на кантроль.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы