Рэспублiкi
Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў 2019 годзе павінна скласці Br1025
30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў 2019 годзе павінна скласці Br1025, у снежні 2019-га - Br1100, паведаміў міністр эканомікі Дзмітрый Крутой на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў, дзе разглядалася праграма дзейнасці ўрада на 2018-2020 гады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Ацэнка па сярэдняй зарплаце ў IV квартале 2018 года - Br1 тыс., студзень-снежань 2018-га - Br938", - сказаў Дзмітрый Крутой.
Паводле слоў Дзмітрыя Крутога, праграма дзейнасці ўрада прадугледжвае, што заработная плата работнікаў бюджэтнай сферы павінна складаць не менш як 80 працэнтаў ад сярэдняй па краіне. Менавіта на гэтым урад будзе рабіць галоўны акцэнт у сваёй рабоце.-0-