Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

12 мая 2017

Сек'юрытызацыя ўкараняецца на фінансавым рынку Беларусі

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы інструмент прыцягнення фінансавання - сек'юрытызацыя - укараняецца на фінансавым рынку Беларусі. Адпаведны ўказ нумар 154 "Аб фінансаванні камерцыйных арганізацый пад уступку правоў (патрабаванняў)" 11 мая падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Названы інструмент прыцягнення фінансавання прадугледжвае пераўтварэнне розных відаў грашовых абавязацельстваў (што ўтвараюцца як у банкаўскай сферы, так і ў рэальным сектары эканомікі) у каштоўныя паперы.

У якасці такіх грашовых абавязацельстваў могуць выступаць абавязацельствы па крэдытных дагаворах, дагаворах лізінгу і іншыя віды дэбіторскай запазычанасці.

У мэтах рэалізацыі гэтай схемы фінансавання ўказам вызначаны шэраг новых тэрмінаў (напрыклад, вылучаныя актывы, ініцыятар, аперацыя сек'юрытызацыі, фінансавыя актывы і іншыя), кола суб'ектаў, а таксама падставы і ўмовы ўзнікнення, змяненні і спыненні адносін паміж усімі ўдзельнікамі аперацый сек'юрытызацыі.

Указ дасць магчымасць істотна пашырыць крыніцы фінансавання камерцыйных арганізацый і актывізаваць развіццё нацыянальнага рынку каштоўных папер.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы