Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

19 красавіка 2018

Сайдзік: гарантаванне бяспекі і паляпшэнне работы пунктаў пропуску застаецца актуальнай тэмай

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гарантаванне бяспекі і паляпшэнне работы пунктаў пропуску застаецца актуальнай тэмай для трохбаковай кантактнай групы. Аб гэтым 18 красавіка журналістам заявіў спецыяльны прадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па Украіне Марцін Сайдзік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат назваў актуальнымі для ТКГ і яе рабочых груп пытанні, звязаныя з паляпшэннем работы дзеючых і адкрыццём новых пунктаў пропуску, выплатай пенсій жыхарам непадкантрольных тэрыторый, а таксама з гарантаваннем бяспекі ў цэлым.

На мінулым тыдні Марцін Сайдзік пабываў у Данецкай і Луганскай абласцях, перасек лінію мяжы ў пункце пропуску ў станіцы Луганскай і асабіста пераканаўся ў складанасцях, якія зведвае насельніцтва, асабліва пажылыя людзі і людзі з інваліднасцю.

ТКГ пры ўдзеле прадстаўнікоў асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей пацвердзіла прыхільнасць да спынення агню ў сувязі з велікоднымі святамі. "Аднак апошнім часам сітуацыя была далёка не стабільная", - канстатаваў дыпламат. Ён нагадаў аб сумных інцыдэнтах: абстрэл аўтобуса з супрацоўнікамі Данецкай фільтравальнай станцыі, гібель сям'і пры наездзе аўтамабіля на ўзрыўное ўстройства.

Рабочая група па бяспецы 18 красавіка абмеркавала агульную сітуацыю ў зоне канфлікту. У час перагавораў падкрэслівалася неабходнасць гарантыі бяспекі аб'ектаў грамадзянскай інфраструктуры. "Група таксама абмеркавала пытанні адвядзення цяжкага ўзбраення, развядзення сіл і сродкаў, у прыватнасці ў станіцы Луганскай, і магчымасці адкрыцця новых пунктаў пропуску", - праінфармаваў Марцін Сайдзік.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы