Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

21 студзеня 2017

Прадоўжаны тэрміны дзеяння тарыфаў на транзіт нафты па тэрыторыі Беларусі

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадоўжаны тэрміны дзеяння тарыфаў на транзіт нафты па тэрыторыі Беларусі. Інфармацыя аб гэтым змешчана ў пастанове Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю нумар 6 ад 18 студзеня 2017 года, апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым партале, паведамляе БЕЛТА.

Пастанова МАРГ нумар 6 уносіць змяненне ў пастанову ведамства нумар 48 ад 30 снежня 2016 года - з дакумента выключаецца пункт аб тым, што новыя тарыфы будуць дзейнічаць па 31 сакавіка 2017 года.

Як паведамлялася, Беларусь павысіла тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах, размешчаных на тэрыторыі Беларусі. МАРГ прыняў пастанову ад 30 снежня 2016 года нумар 48 "Аб тарыфах на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь", згодна з якой ранейшыя тарыфы на паслугі ААТ "Полацктранснафта Дружба" па транспарціроўцы (транзіце) нафты праіндэксаваны на 11,76 працэнта, на паслугі ААТ "Гомельтранснафта Дружба" - на 7,7 працэнта.

Гэта пастанова ўступае ў сілу з 1 лютага 2017 года.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы