Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

1 мая 2018

Пераможцаў конкурсу СМІ "Залатая Літара" будуць ушаноўваць 3 мая

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможцаў ХІV Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі "Залатая Літара" будуць ушаноўваць 3 мая на XХII Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы "СМІ ў Беларусі", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі.

Усяго 260 заявак у 24 намінацыях паступіла на конкурс ад друкаваных СМІ, а таксама асобных журналістаў і творчых работнікаў друкаваных СМІ. Большасць з прадстаўленых работ - на гісторыка-культурную і культурную тэматыку.

У 2018 годзе Нацыянальны конкурс друкаваных сродкаў масавай інфармацыі "Залатая Літара" праводзіўся для рэспубліканскіх і абласных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў па намінацыях: "Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі"; "Лепшыя матэрыялы эканамічнай тэматыкі"; "Лепшыя матэрыялы сацыяльнай тэматыкі"; "Лепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту і здаровага ладу жыцця"; "Лепшыя матэрыялы культурнай тэматыкі"; "Лепшыя матэрыялы гісторыка-краязнаўчай тэматыкі".

Для раённых, гарадскіх, карпаратыўных і шматтыражных друкаваных СМІ былі аб'яўлены намінацыі: "Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі"; "Лепшыя матэрыялы сацыяльна-эканамічнай тэматыкі"; "Лепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту і здаровага ладу жыцця"; "Лепшыя матэрыялы культурнай тэматыкі"; "Лепшыя матэрыялы гісторыка-краязнаўчай тэматыкі".

Агульныя намінацыі для ўсіх СМІ: "Лепшыя матэрыялы маладзёжнай, дзіцяча-юнацкай тэматыкі"; "Лепшы сумесны праект з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі"; "Лепшы інтэрнэт-праект", "Работа ў сацсетках", "Лепшыя матэрыялы навуковай, навукова-папулярнай тэматыкі".

Таксама будуць названы пераможцы персанальных намінацый: "Лепшы рэпарцёр рэспубліканскіх, абласных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў"; "Лепшы рэпарцёр раённых, гарадскіх, карпаратыўных і шматтыражных друкаваных СМІ"; "Лепшы аглядальнік"; "Лепшы фотакарэспандэнт рэспубліканскіх, абласных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў"; "Лепшы фотакарэспандэнт раённых, гарадскіх, карпаратыўных і шматтыражных друкаваных СМІ".

Гран-пры будзе ўручаны за "Лепшы творчы праект года раённых, гарадскіх, карпаратыўных і шматтыражных друкаваных СМІ" і "Лепшы творчы праект года рэспубліканскіх, абласных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў".

Будзе названы таксама ўладальнік спецыяльнага прыза "За ўклад у журналістыку".

Пераможцы конкурсу ў кожнай намінацыі ўзнагароджваюцца дыпломамі і памятнымі знакамі-сімваламі "Залатая Літара".

Асноўнымі мэтамі конкурсу з'яўляюцца ўсямернае садзейнічанне развіццю друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, інфармацыйных агенцтваў краіны, актуалізацыя значных тэматычных напрамкаў дзейнасці друкаваных СМІ па рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, павышэнне прафесійнага і ідэйна-змястоўнага ўзроўню друкаваных СМІ, стымуляванне творчай дзейнасці журналістаў і іншых творчых работнікаў, занятых у працэсе выпуску друкаваных СМІ, а таксама прэс-сакратароў і работнікаў прэс-службаў органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый.

Арганізатарам конкурсу выступае Міністэрства інфармацыі Беларусі.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы