Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

18 ліпеня 2017

Парадак прадстаўлення інфармацыі аб іншаземцах з гасцініц зменіцца з 1 кастрычніка

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парадак прадстаўлення інфармацыі аб іншаземцах з гасцініц у органы ўнутраных спраў змяняецца з 1 кастрычніка. Аб гэтым паведамляецца на сайце МУС.

Інфармацыя аб замежных грамадзянах і асобах без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Беларусі, з 1 кастрычніка павінна перадавацца з дапамогай інфармацыйных рэсурсаў (сістэм) МУС або адзінага партала электронных паслуг агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы, або нарачным. Таксама з 1 кастрычніка змяняецца тэрмін прадстаўлення такіх звестак - з 24 да 3 гадзін пасля прадастаўлення жылля. Да названай даты інфармацыя перадаецца ў ранейшым парадку.

Парадак прадстаўлення інфармацыі змяняецца ў сувязі з уступленнем у сілу 1 кастрычніка 2017 года змяненняў у законе "Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства". Даныя прадстаўляюць у орган унутраных спраў гасцініцы, санаторна-курортныя і аздараўленчыя арганізацыі, суб'екты аграэкатурызму, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія аказваюць паслугі па здачы ў наём (паднаём) жылых памяшканняў.

Падрабязная інфармацыя аб парадку, часе і спосабах прадстаўлення ў орган унутраных спраў звестак аб іншаземцах, якія часова знаходзяцца ў Беларусі, размешчана на сайце МУС у раздзеле "Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі".-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы