Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

25 студзеня 2017

Папячыцельскі савет установы адукацыі можа быць юрыдычнай асобай і мець асобны разліковы рахунак

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Папячыцельскі савет установы адукацыі можа зарэгістравацца як юрыдычная асоба і, адпаведна, адкрыць асобны разліковы рахунак. Аб гэтым гаворыцца ў каментарыі Міністэрства адукацыі аб арганізацыі работы папячыцельскіх саветаў устаноў адукацыі, размешчаным на сайце міністэрства, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з палажэннем аб папячыцельскім савеце ўстановы адукацыі, сродкі папячыцельскага савета фарміруюцца з добраахвотных узносаў, якія залічваюцца на разліковы рахунак па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы адукацыі. У сувязі з пытаннямі, якія ўзнікаюць, Міністэрства адукацыі тлумачыць: папячыцельскі савет можа зарэгістравацца як юрыдычная асоба і, адпаведна, адкрыць асобны разліковы рахунак. Усе сродкі папячыцеляў могуць выкарыстоўвацца толькі па мэтавым прызначэнні і па ўзгадненні з бацькоўскімі камітэтамі і кіраўніком установы адукацыі. Выкарыстанне сродкаў папячыцельскага савета вызначаецца самім саветам сумесна з бацькоўскімі камітэтамі.

Раней былі апублікаваны дзве пастановы Міністэрства адукацыі, якія размяжоўваюць функцыі папячыцельскага савета і бацькоўскага камітэта школы, дзіцячага сада, ліцэя, каледжа. Усе фінансавыя пытанні будуць вырашацца толькі праз папячыцельскі савет. Калі хтосьці з бацькоў выказаў жаданне дапамагчы, папячыцельскі савет установы адукацыі прадаставіць разліковы рахунак, на які можна пералічыць сродкі.

Папячыцельскі савет з'яўляецца органам самакіравання ўстановы адукацыі і ствараецца з мэтай аказання садзейнічання ў забеспячэнні дзейнасці і развіцця ўстановы. Туды ўваходзяць прадстаўнікі кіраўніцтва школы, бацькі, дабрачынцы, шэфскія арганізацыі. -0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы