Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

6 ліпеня 2017

Неабходна выпрацаваць новыя падыходы ў духу Хельсінкскіх пагадненняў - Андрэйчанка

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна выпрацаваць новыя падыходы, якія будуць развіваць дух Хельсінкскіх пагадненняў. Такое меркаванне выказаў 5 ліпеня старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка на ўрачыстым адкрыцці 26-й летняй сесіі Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Каб зберагчы чалавецтва ад катастрофы, патрабуюцца новыя падыходы, якія развіваюць дух Хельсінкскіх пагадненняў, гарантуюць суверэннае права нашых народаў спакойна жыць і ствараць, выбіраць свой шлях развіцця і ўпэўнена глядзець у будучыню. Менавіта ў такім ключы мы разглядаем выказаную Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь ініцыятыву перазапуску Хельсінкскага працэсу", - заўважыў спікер.

Паводле яго слоў, менавіта міру і бяспекі чакаюць ад удзельнікаў сесіі ПА АБСЕ сотні мільёнаў грамадзян, якія пражываюць ад Ванкувера да Уладзівастока. "Сучаснае грамадства неаднастайнае і ўзрыванебяспечнае. Чарада незатухальных і зноў узнікаючых канфліктаў, рост колькасці тэрарыстычных актаў ва ўсіх кутках планеты не проста ставяць пад пагрозу, а нівеліруюць саму каштоўнасць чалавечага жыцця. Патокі бежанцаў і мігрантаў дасягаюць неймаверных маштабаў, спараджаюць новыя выклікі цывілізацыйнага характару. І ўсё гэта адбываецца на фоне страты эфектыўнасці існуючай сістэмы міжнародных адносін, у тым ліку ў межах АБСЕ", - канстатаваў Уладзімір Андрэйчанка.

Ён запэўніў, што для беларускага боку вялікі гонар прымаць на сваёй тэрыторыі такі аўтарытэтны форум. "Мы шчыра спадзяёмся, што і афіцыйныя мерапрыемствы, і нефармальныя сустрэчы ўдзельнікаў мінскай сесіі ўнясуць сур'ёзны ўклад ва ўмацаванне бяспекі і даверу ў рэгіёне", - дадаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Спікер пажадаў удзельнікам летняй сесіі паспяховай работы і камфортнага знаходжання ў Беларусі.

26-я летняя сесія ПА АБСЕ праходзіць у Мінску 5-9 ліпеня.-0-

Навіны Беларусі


Iнтэрнэт - рэсурсы