Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

19 красавіка 2016

Музейны фонд Беларусі плануецца павялічыць на 5 працэнтаў да 2020 года

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Музейны фонд Беларусі плануецца павялічыць на 5 працэнтаў да 2020 года ў параўнанні з паказчыкам 2015 года. Гэта прадугледжана дзяржаўнай праграмай "Культура Беларусі" на 2016-2020 гады, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве культуры Беларусі.

Мэтавы паказчык па прыросце аб'ёму музейнага фонду Беларусі адлюстроўвае рэальныя магчымасці музеяў. У апошнія гады назіраецца стабільны рост музейнага фонду Беларусі, цяпер ён складае больш як 3,1 млн музейных прадметаў і павялічыўся ў 2015 годзе на 10 працэнтаў да 2014 года.

Для інтэграцыі гісторыка-культурнай спадчыны краіны ў еўрапейскую сусветную прастору фарміруецца дзяржаўны каталог асабліва каштоўных прадметаў музейнага фонду Беларусі, у які ўключана 154,5 тыс. музейных прадметаў.

Прырост аб'ёму музейнага фонду прыводзіць да павышэння якасці музейных экспазіцый і выставак, стымулюе пастаянную цікавасць наведвальнікаў.

Па дзяржпраграме плануецца дасягнуць прыросту колькасці наведванняў музеяў на 5 працэнтаў да 2020 года ў параўнанні з адпаведным паказчыкам 2015 года. Значэнне паказчыка абумоўлена дынамікай наведвальнасці музеяў у 2011-2015 гады.

У сістэме Міністэрства культуры Беларусі дзейнічае 151 музей. У выніку рэарганізацыі музейная сетка за апошнія гады скарацілася на 9 адзінак. Рэарганізацыя дзяржаўных музеяў стала адным са шляхоў садзейнічання іх далейшаму якаснаму і эфектыўнаму развіццю, дала магчымасць скараціць адміністрацыйны апарат, пашырыць спектр паслуг, а таксама садзейнічала рацыянальнаму і эфектыўнаму выкарыстанню бюджэтных сродкаў.

Музеі сталі больш адкрытымі і даступнымі для наведвальнікаў. Яны займаюцца пошукамі дадатковых крыніц фінансавання, пашыраюць сферу паслуг і павышаюць іх якасны ўзровень, актыўна выкарыстоўваюць новыя інфармацыйныя тэхналогіі і развіваюць інтэрактыўныя формы работы з наведвальнікамі, інтэнсіўна развіваюць інавацыйныя формы выставачнай і культурна-адукацыйнай дзейнасці.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы