Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

7 чэрвеня 2022

Міжнародная выстаўка "Белагра" адкрываецца ў "Вялікім камені"

Урачыстае адкрыццё міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Белагра-2022" пройдзе 7 чэрвеня ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень", паведамляе БЕЛТА.

Аграрны форум традыцыйна збірае разам не толькі беларускіх аграрыяў і работнікаў харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, але і іх замежных калег і партнёраў. У гэтым годзе ўдзел у выстаўцы прымаюць больш за 400 кампаній з розных краін, у тым ліку Беларусі, Кітая, Казахстана, Таджыкістана і іншых. Вялікая колькасць удзельнікаў запланавана ад Расіі - больш за 30 рэгіёнаў і 16 асобных стэндаў.

Калектыўныя экспазіцыі сфарміруюць Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства прамысловасці, Нацыянальная акадэмія навук, канцэрн "Белдзяржхарчпрам" і Белкаапсаюз. Экспазіцыю дапоўняць выстаўкі "Белферма" (апошнія дасягненні ў галіне жывёлагадоўлі) і "Белпрадукт" (прадукты харчавання).

"Белагра" стане пляцоўкай і для дзелавых перагавораў. У праграму выстаўкі ўвайшлі В2В-сустрэчы, круглыя сталы, канферэнцыі, дэманстрацыйныя паказы і конкурсы.

У дні работы выстаўкі (з 7 па 11 чэрвеня) ад станцыі метро "Магілёўская" і назад будзе курсіраваць бясплатны аўтобус, таксама на выстаўку можна даехаць гарадскімі і міжгароднімі аўтобусамі і маршруткамі.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Iнтэрнэт - рэсурсы