Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

1 мая 2018

Мінжылкамгас правярае проціпажарны стан жылфонду

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі правярае проціпажарны стан жыллёвага фонду, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і сродкаў масавай інфармацыі Мінжылкамгаса Генадзь Аксціловіч.

"Па ініцыятыве міністэрства супрацоўнікі цэнтральнага апарату праводзяць маніторынг проціпажарнага стану жыллёвага фонду. Правяраем дамы на прадмет захламленасці месц агульнага карыстання, абмежавання доступу ў падвальныя памяшканні, тэхпадполле, на дах. Правялі ўжо маніторынг у Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. У бліжэйшы час плануем праверыць астатнія вобласці для прыняцця адпаведных мер рэагавання з боку мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў", - расказаў Генадзь Аксціловіч.

У час маніторынгу праверана ўжо больш за 100 дамоў. У жылфондзе трох абласцей былі выяўлены парушэнні. "У асноўным яны звязаны з адкрытымі падвальнымі памяшканнямі, былі выяўлены і паддашкавыя памяшканні без абмежавання доступу", - удакладніў прадстаўнік міністэрства.

Маніторынг проціпажарнага стану жылфонду праводзіцца на рэгулярнай аснове ў тым ліку ў час праверкі тэхнічнага стану жылфонду. "Як мінімум два разы ў год - у ходзе вясенняга і асенняга планавых аглядаў - павінен быць правераны ўвесь жылфонд не толькі ў частцы адпаведнасці проціпажарным нормам бяспекі, але і ў цэлым па эксплуатацыі, фарміраванні бягучых і перспектыўных спісаў капітальнага рамонту. Цяперашні маніторынг выконваецца для кантролю эфектыўнасці выканання патрабаванняў планавых аглядаў", - адзначыў Генадзь Аксціловіч.

Прычынай пажару ў шматкватэрных жылых дамах нярэдка становіцца ўзгаранне ў падвальных памяшканнях. "Настроены прадаўжаць гэты маніторынг да таго часу, пакуль мясцовыя органы ўлады не прымуць неабходны комплекс мер, каб гэтыя факты выключыць", - рэзюмаваў начальнік аддзела.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы