Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

19 мая 2021

Мінсельгасхарч вызначыў парадак выплаты надбавак на прадукцыю насельніцтва

Пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ад 30 красавіка 2021 года нумар 27 зацверджана інструкцыя аб парадку выплаты надбавак да закупачных цэн на сельгаспрадукцыю, якая закупляецца ў насельніцтва, за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, рыбаводства і перапрацоўкі сельгаспрадукцыі. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Надбаўкі насельніцтву выплачваюць юрыдычныя асобы і ІП, якія закупілі сельскагаспадарчую прадукцыю. Выплата ажыццяўляецца не пазней за 10 банкаўскіх дзён з дня паступлення сродкаў рэспубліканскага бюджэту на разліковы (бягучы) банкаўскі рахунак юрыдычных асоб і ІП.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2021 года.-0-

Iнтэрнэт - рэсурсы