Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

3 сакавіка 2017

Мінюст Беларусі падтрымлівае ўкараненне медыяцыі ва ўстановах адукацыі

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства юстыцыі Беларусі падтрымлівае ўкараненне медыяцыі ва ўстановах адукацыі. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце міністэрства па выніках удзелу прадстаўнікоў Мінюста ў семінары-трэнінгу "Удасканаленне нацыянальнай мадэлі школьнай медыяцыі", паведамляе БЕЛТА.

Практыкуючыя медыятары на семінары падзяліліся вопытам пашырэння медыяцыі ў сярэдніх школах Беларусі, дзе гэта працэдура праводзіцца непасрэдна з удзелам школьнікаў, педагогаў, бацькоў. Яна прадугледжвае навучанне мірнаму ўрэгуляванню канфліктаў. Удзельнікі таксама азнаёміліся з арганізацыяй работы школьных службаў прымірэння ў Расіі.

Было адзначана, што для фарміравання ў дзяцей станоўчых якасцей і маральнай самасвядомасці неабходна ствараць адпаведныя ўмовы, арганізоўваць і пастаянна захоўваць сферу іх адносін, стымуляваць самадзейнасць, свабоду ў станаўленні адносін адзін з адным. Да такіх умоў, на думку ўдзельнікаў мерапрыемства, адносіцца стварэнне ў агульнаадукацыйных установах службаў прымірэння. Работа медыятараў у такіх службах будзе садзейнічаць вырашэнню канфліктаў сярод дзяцей, дапаможа навучыць школьнікаў навыкам і магчымасцям канструктыўнага вырашэння канфліктных сітуацый.

Міністэрства юстыцыі Беларусі як орган дзяржкіравання, задачай якога з'яўляецца стварэнне спрыяльных умоў для развіцця медыяцыі, падтрымлівае прапанову па ўкараненні медыяцыі ва ўстановах адукацыі.

Семінар-трэнінг быў арганізаваны вучэбна-практычнай установай "Цэнтр "Медыяцыя і права" сумесна з міжнароднай няўрадавай арганізацыяй Penal Reform International.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы