Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

14 студзеня 2022

Міністэрства аховы здароўя: доследна-прамысловую вытворчасць беларускай вакцыны супраць COVID-19 наладзяць у тэрмін

Доследна-прамысловую вытворчасць беларускай вакцыны супраць COVID-19 наладзяць у тэрмін, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Сёння на базе ААТ "Белвітуніфарм" адбылася рабочая нарада з удзелам міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча і губернатара Віцебскай вобласці Аляксандра Субоціна, прадстаўнікоў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, РУП "Белмедпрэпараты", праектнага інстытута "Белдзяржпраект", генпадраднай арганізацыі - ААТ "Будтрэст нумар 35".

На вытворчай пляцоўцы будучага завода па вытворчасці вакцыны супраць COVID-19 абмяркоўвалася бягучая сітуацыя рэалізацыі праекта.

"Таксама ўдзельнікі абмеркавалі асаблівасці доследна-прамысловай вытворчасці вакцыны. Адзначана, што ўсе мерапрыемствы праходзяць у планавым парадку, праект будзе рэалізаваны ў тэрмін", - адзначылі ў прэс-службе.

Таксама быў яшчэ раз абмеркаваны дакладны графік пастаўкі абсталявання з Германіі, Польшчы, Рэспублікі Карэі.-0-


БЕЛТА - Навiны Беларусi

Iнтэрнэт - рэсурсы