Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

14 красавіка 2017

Мінадукацыі ўстанавіла пералік спецыяльнасцей, на якія абітурыентаў залічваюць без экзаменаў

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінадукацыі ўстанавіла пералік найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцей, пры паступленні на якія асобныя катэгорыі абітурыентаў залічваюцца без экзаменаў для атрымання вышэйшай адукацыі. Пералік спецыяльнасцей устаноўлены пастановай Міністэрства адукацыі ад 20 сакавіка 2017 года нумар 25, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Ва ўстаноўлены дакументам пералік уключаны 29 найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцей. Сярод іх "тэхнічная праца і прадпрымальніцтва", "абсталяванне і тэхналогіі высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі матэрыялаў", "машыны і абсталяванне ляснога комплексу", "металургічная вытворчасць і матэрыялаапрацоўка", "аграномія", "заатэхнія", "ветэрынарная медыцына", "лясная гаспадарка".

На гэтыя спецыяльнасці без экзаменаў маюць права паступіць залатыя і сярэбраныя медалісты, а таксама абітурыенты, якія маюць дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі з адзнакай, дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі з адзнакай. У ВНУ на гэтыя спецыяльнасці без экзаменаў залічваюцца таксама пераможцы міжнародных алімпіяд (дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені), пералік якіх зацверджаны Міністэрствам адукацыі Беларусі, і рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай у навучальным годзе, што завяршыўся ў год прыёму, для якіх гэты прадмет вызначаны другім прадметам профільнага іспыту.

Без уступных іспытаў на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці змогуць паступіць і пераможцы (дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені) трэцяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай у навучальным годзе, што завяршыўся ў год прыёму, па вучэбных прадметах, пералік якіх устанаўліваецца Мінадукацыі.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы