Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

17 кастрычніка 2016

Меры па падтрымцы мацярынства і дзяцінства ў Беларусі даюць вынік - Качанава

17 кастрычніка, Мінск /Надзея Мацвеева - БЕЛТА/. Меры па падтрымцы мацярынства і дзяцінства ў Беларусі даюць вынік. Такое меркаванне выказала журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў Мінску адбылася цырымонія ўшаноўвання шматдзетных маці, якія нарадзілі дзяцей у 2016 годзе, і святочная канцэртная праграма "Мы будзем вечна праслаўляць тую жанчыну, чыё імя - маці!".

"Дзень маці ў чарадзе прафесійных свят займае асаблівае месца. Нарадзіць і выхаваць дзіця - нялёгкая праца, што мае патрэбу ў прызнанні. Важна, што тыя праграмы, якія прыняты ў Беларусі ў падтрымку мацярынства і дзяцінства, даюць вынік", - адзначыла Наталля Качанава.

Так, у 2015 годзе нарадзілася 119 тыс. дзяцей - гэта рэкорд за ўсю суверэнную гісторыю Беларусі. Тэндэнцыя росту нараджальнасці захоўваецца і ў бягучым годзе. За 8 месяцаў на свет з'явілася на 1,3 тыс. дзяцей больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Павялічылася ў краіне і колькасць шматдзетных сем'яў, цяпер іх 83 тыс. Больш за 50 працэнтаў нованароджаных - гэта другія і наступныя дзеці ў бацькоў. Яшчэ ў 2009 годзе ў Беларусі было толькі 62 тыс. шматдзетных сем'яў.

Наталля Качанава адзначыла, што ў Беларусі прынята дастаткова мер у сферы забеспячэння дэмаграфічнай бяспекі. "Тая падтрымка, якая аказваецца, значная, але ва ўдасканаленні мяжы няма. Пры наяўнасці магчымасцей будзем шукаць новыя варыянты дапамогі сем'ям з дзецьмі", - сказала Наталля Качанава.

Яна выказала словы захаплення беларускімі жанчынамі, якія, нягледзячы на вялікую сям'ю, паспяваюць сумяшчаць ролю хатняй гаспадыні і паспяховага кіраўніка, займаюцца грамадскай дзейнасцю.

Як адзначылі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, штогод колькасць шматдзетных сем'яў у сталіцы павялічваецца ў сярэднім на 1 тыс. Сёння ў горадзе пражываюць 11886такіх сем'яў. Большасць з іх (больш за 10,2 тыс.) выхоўваюць па трое дзяцей, 1 267 сем'яў - па чацвёра, 366 - пяцёра і больш дзяцей. Дзіцячымі дапамогамі і іншымі праграмамі сацыяльнай падтрымкі ў той ці іншай форме карыстаецца кожнае мінскае дзіця. У залежнасці ад узросту дзеці маюць права на бясплатныя лякарствы і дзіцячае харчаванне, школьнае снеданне, праезд у гарадскім транспарце, штогадовыя пуцёўкі ў дзіцячыя аздараўленчыя лагеры і санаторыі, паслугі няні на бязвыплатнай аснове.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы