Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

1 верасня 2020

Лукашэнка накіраваў віншаванне з Днём ведаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне з Днём ведаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта свята штогод прыносіць у жыццё кожнага чалавека самыя добрыя ўспаміны і моцныя эмоцыі. "Гэта настальгічны смутак па дзіцячых і юнацкіх гадах, якія ўжо ніколі не паўтарацца. Хваляванне першакласнікаў, якія робяць першыя крокі па дарозе ведаў, першакурснікаў, якія ўсвядомлена выбралі свой прафесійны шлях. Перажыванні бацькоў, якія разам з дзіцем нібыта самі ідуць у першы клас і разам з ім пражываюць розныя перыяды яго вучобы. Натхненне маладых настаўнікаў і выкладчыкаў перад першым у сваёй педагагічнай дзейнасці ўрокам або лекцыяй. І, вядома, радасць ад будучай сустрэчы ўсіх, хто за час канікулаў засумаваў па вучэбных буднях", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў, каб для ўсіх навучэнцаў і настаўнікаў новы навучальны год быў цікавым, напоўненым яркімі падзеямі. Настаўнікам Прэзідэнт пажадаў невычэрпнай энергіі і плённай працы, бацькам - уключанасці ў адукацыйны працэс і мноства падстаў для гонару за сваіх дзяцей, а вучням і студэнтам - натхнення і імкнення да ведаў, якія стануць галоўнай умовай поспеху і дабрабыту ў іх будучым жыцці.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Iнтэрнэт - рэсурсы