Рэспублiкi
3 сакавіка 2018
Лукашэнка: на рахунку ў людзей у міліцэйскіх пагонах нямала дасягненняў, добрай рэзультатыўнай работы
3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адрасаваў супрацоўнікам і ветэранам органаў унутраных спраў віншаванне з прафесійным святам - Днём міліцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара."Прадаўжаючы авеяныя славай гераічныя традыцыі старэйшых пакаленняў, супрацоўнікі органаў унутраных спраў з гонарам і годнасцю выконваюць свой службовы абавязак. На рахунку ў людзей у міліцэйскіх пагонах нямала дасягненняў, добрай рэзультатыўнай работы, у якой спаўна праявіліся мужнасць, прафесіяналізм, грамадзянская адказнасць", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт адзначыў, што органы ўнутраных спраў надзейна выконваюць складаныя і адказныя задачы па забеспячэнні правапарадку і законнасці ў грамадстве, абароне канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, захаванні стабільнасці ў дзяржаве.
"Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце дастойна служыць свайму народу. Дзяржава і грамадства высока цэняць вашу самаадданасць і вернасць Айчыне", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Ён таксама падзякаваў супрацоўнікам органаў унутраных спраў за службу Радзіме і пажадаў новых поспехаў і дасягненняў у іх нялёгкай адказнай працы.-0-