Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

5 мая 2016

Лукашэнка: Дзень Перамогі - гэта вялікае свята для ўсяго беларускага народа

6 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзень Перамогі - гэта вялікае свята для ўсяго беларускага народа. Такі пункт гледжання Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў сёння ў час сустрэчы з працоўным калектывам Мінскага маторнага завода, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта вялікае свята Перамогі. І пачуцці ў гэты дзень у мяне будуць такія ж, як і ў вас. Іншых быць не можа", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў, што вельмі важна помніць аб тых, хто падарыў нам гэту Перамогу, хто адстаяў нашу незалежнасць. "Калі не было б Перамогі, не было б і сённяшняй размовы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы сёння жывём на сваім кавалачку зямлі, і гэта дзякуючы тым, хто змагаўся супраць ворага і заваяваў Перамогу. Таму не трэба саромецца аддаваць даніну павагі тым, хто загінуў, і тым, хто выжыў у гэтай нялёгкай барацьбе", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама са шкадаваннем канстатаваў, што побач з намі застаецца ўсё менш ветэранаў.

Кіраўнік дзяржавы сказаў, што 9 мая, у Дзень Перамогі, разам з беларускім народам будзе адзначаць гэта свята. Раніцай адбудзецца ўскладанне вянкоў да манумента Перамогі. Пройдзе шэсце "Беларусь памятае" з удзелам грамадскасці і прадстаўнікоў маладзёжных арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў. Вечарам адбудзецца вялікі канцэрт, прысвечаны святу.

А вось 3 ліпеня, у Дзень вызвалення Мінска і Дзень Незалежнасці, асноўныя мерапрыемствы адбудуцца ў беларускай сталіцы каля стэлы "Мінск - горад-герой".-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы