Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

20 снежня 2016

Лукашэнка: беларуская спецслужба з моманту свайго стварэння стаіць на варце жыцця грамадзян краіны

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад і ветэранаў органаў дзяржаўнай бяспекі з прафесійным святам - Днём супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З моманту свайго стварэння беларуская спецслужба стаяла на варце жыцця і стваральнай працы нашых суграмадзян. Сёння яна актыўна садзейнічае эфектыўнай рэалізацыі палітыкі дзяржавы ў сацыяльнай, эканамічнай і палітычнай сферах, вырашаючы важнейшыя задачы па абароне канстытуцыйнага ладу, процідзеянні экстрэмізму і замежнаму ўмяшанню ва ўнутраныя справы краіны", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што мужнасць, пільнасць, патрыятызм і высокі прафесіяналізм супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі надзейна забяспечваюць спакой і дабрабыт грамадзян, заслужыўшы глыбокую павагу і аўтарытэт у грамадстве.

"Перакананы, што адказнае стаўленне да выканання службовага абавязку дазволіць вам і далей паспяхова процістаяць сучасным выклікам і пагрозам", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы