Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

9 лютага 2017

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Швейцарыі абмяняліся пасланнямі да 25-годдзя дыпадносін

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і кіраўнік (міністр) Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарыі абмяняліся пасланнямі з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Абмен пасланнямі адбыўся ў час сустрэчы Часовага паверанага Беларусі ў Швейцарыі Паўла Мацукевіча з начальнікам упраўлення Еўропы, Цэнтральнай Азіі, Савета Еўропы, АБСЕ палітычнай дырэкцыі Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарыі Нікаласам Брулем.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў у пасланнях адзначылі дружалюбны характар адносін паміж краінамі, наяўнасць значнага патэнцыялу для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва і зацікаўленасць у яго пашырэнні.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы