Рэспублiкi
![](http://shklov.gov.by/images/storage/news/000657_511043.jpg)
9 лістапада 2023
Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у лістападзе выязныя прыёмы грамадзян
Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у лістападзе прыёмы грамадзян у рэгіёнах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
9 лістапада міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў прыме грамадзян у Іванаўскім райвыканкаме, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык - у Столінскім райвыканкаме, міністр фінансаў Юрый Селіверстаў - у Гродзенскім гарвыканкаме.
10 лістапада пытанні і звароты грамадзян выслухаюць міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка ва Уздзенскім райвыканкаме, міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі ў Лідскім райвыканкаме.-0-