Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

22 мая 2017

Качанава: ад хакеістаў балельшчыкі маюць права чакаць больш высокіх рэзультатаў

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ад хакеістаў балельшчыкі маюць права чакаць больш высокіх рэзультатаў. Аб гэтым сказала 20 мая ў ходзе справаздачна-выбарнай канферэнцыі Федэрацыі хакея Беларусі кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыла, што ў многіх відах спорту прайшлі справаздачна-выбарныя канферэнцыі, і хакей таксама патрабаваў змяненняў. "У беларускім хакеі ўжо зроблена шмат што. Пабудаваны лядовыя арэны, пра якія раней можна было толькі марыць. У нас ёсць навучальныя ўстановы, гатовыя выпускаць трэнерскія кадры. Самае важнае - дзеці, якія з задавальненнем ідуць у хакей. Гэта любімы від спорту жыхароў Беларусі, і мы маем права чакаць больш высокіх рэзультатаў ад хакеістаў. Выбранне Сямёна Шапіры - сур'ёзны крок. Яго арганізатарскія і кіраўніцкія здольнасці дапамогуць дабівацца хакеістам высокіх рэзультатаў", - сказала Наталля Качанава.

20 мая ў Мінску адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя Федэрацыі хакея Беларусі, на якой склаў з сябе паўнамоцтвы старшыня Ігар Рачкоўскі. Новым кіраўніком большасцю галасоў выбраны старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра.

У рабоце канферэнцыі прымалі таксама ўдзел віцэ-прэм'ер Васіль Жарко, міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Андрэй Асташэвіч.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы