Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

6 чэрвеня 2016

Эфектыўная і цывілізаваная сістэма кантролю за цэнаўтварэннем будзе створана ў Беларусі - Калтовіч

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эфектыўная і цывілізаваная сістэма кантролю за цэнаўтварэннем будзе створана ў Беларусі, паведаміў міністр гандлю Уладзімір Калтовіч 5 чэрвеня ў эфіры праграмы "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1", каменціруючы стварэнне Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, паведамляе БЕЛТА.

"Мы абавязаны стварыць эфектыўную, цывілізаваную сістэму кантолю за цэнаўтварэннем", - сказаў Уладзімір Калтовіч.

Паводле яго слоў, стварэнне адзінага, сістэмнага, самастойнага антыманапольнага органа ў Беларусі павінна забяспечыць развіццё і абарону канкурэнцыі, развіццё антыманапольнага заканадаўства. "Але ключавой задачай была і застаецца абарона ўнутранага рынку на аснове роўнага доступу ўсіх яго ўдзельнікаў і на аснове добрасумленнай канкурэнцыі", - заўважыў кіраўнік ведамства.

Ён таксама дадаў, што міністэрства пакідае за сабой рэгуляванне і кантроль у сферы дзяржзакупак (у перспектыве гэтыя функцыі рэгулятара і кантралёра павінны быць падзелены), а таксама пакідае за сабой рэгуляванне і кантроль у сферы рэкламы і функцыі па абароне правоў спажыўцоў.

Інфармуючы аб новых функцыях міністэрства, Уладзімір Калтовіч адзначыў, што пашыраны, у прыватнасці, функцыі гандлёвай інспекцыі. "Гандлёвая інспекцыя на месцах будзе аб'яднана з антыманапольнымі службамі - гэта новае. У перспектыве я бачу пашырэнне яе дзейнасці не толькі з пункту гледжання кантролю гандлю, але і работы з вытворцамі - з усімі ўдзельнікамі рынку". Такім чынам, ствараецца сістэма маніторынгу цэн не толькі ў гандлі, але і вытворцаў. "На мінулым тыдні мы падалі ў Савет Міністраў прапанову пашырыць функцыі гэтай камісіі для таго, каб разглядаць нядобрасумленных суб'ектаў гаспадарання, якія павышаюць цэны без падстаў", - растлумачыў кіраўнік ведамства.

Адказваючы на пытанне адносна прысутнасці ў аб'ектах гандлю поўнага асартыменту тавараў з усіх рэгіёнаў краіны, ён прызнаў наяўнасць фактаў месніцтва, у аснове якіх адміністрацыйны рэсурс - указанні мясцовых органаў улады. "У сувязі з гэтым падраздзяленні антыманапольных службаў і гандлёвых інспецый выведзены з падпарадкавання абласных выканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Мы будзем вельмі ўважліва глядзець за прысутнасцю поўнага асартыменту, што вырабляецца ў рэспубліцы, ва ўсіх абласных цэнтрах", - сказаў Уладзімір Калтовіч.

Як паведамлялася БЕЛТА раней, адзіны антыманапольны орган - Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю - ствараецца на базе Міністэрства гандлю Беларусі. Адпаведны ўказ нумар 188 "Аб органах антыманапольнага рэгулявання і гандлю" падпісаны 3 чэрвеня.

У склад міністэрства перадаюцца Дэпартамент цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі, а таксама ўпраўленні антыманапольнай і цэнавай палітыкі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

На новы антыманапольны орган ускладзены функцыі па процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі на таварных рынках рэспублікі, у тым ліку функцыі органа рэгулявання дзейнасці суб'ектаў натуральных манаполій, рэгуляванні цэн і тарыфаў, кантролю і рэгулявання спажывецкага рынку, у галіне дзяржзакупак, рэкламнай дзейнасці і абароны правоў спажыўцоў.

Ключавой мэтай новага міністэрства з'яўляецца вырашэнне праблемы абароны ўнутранага рынку рэспублікі шляхам стварэння роўных канкурэнтных умоў для ўсіх яго ўдзельнікаў.

Стварэнне адзінай самастойнай цэнтралізаванай сістэмы антыманапольнага органа абумоўлена неабходнасцю абароны добрасумленнай канкурэнцыі, стварэння цывілізаваных і эфектыўных інструментаў кантролю цэнаўтварэння.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы