Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

14 верасня 2016

Дзяржпадтрымка жыллёвага будаўніцтва прадугледжана праектам бюджэту на 2017 год

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржпадтрымка жыллёвага будаўніцтва прадугледжана праектам бюджэту на 2017 год, паведаміла сёння на пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы намеснік старшыні камісіі Святлана Шылава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзяржаўную падтрымку жыллёвага будаўніцтва ў выглядзе льготнага крэдытавання плануецца ажыццяўляць у межах вяртання выдадзеных раней насельніцтву на гэтыя мэты крэдытаў у аб'ёме каля Br130 млн", - сказала яна.

Акрамя таго, для льготнага крэдытавання шматдзетных сем'яў, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў больш за тры гады, на ўмовах, устаноўленых указам нумар 13 ад 6 студзеня 2012 года, будуць задзейнічаны ўласныя сродкі ААБ "Беларусбанк" у суме Br54,6 млн з кампенсацыяй працэнтаў з рэспубліканскага бюджэту. Дадаткова да гэтага на крэдытаванне жыллёвай праграмы могуць накіроўвацца ўласныя рэсурсы банкаў з кампенсацыяй па гэтых крэдытах 50 працэнтаў стаўкі рэфінансавання за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных у агульнай суме Br319,2 млн.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы