Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

20 верасня 2023

Дэпутаты прынялі ў другім чытанні законапраект па пытаннях аховы здароўя

Дэпутаты на пасяджэнні дзясятай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання прынялі ў другім чытанні законапраект "Аб змяненні законаў па пытаннях аховы здароўя", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект закона ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў 11 красавіка і прыняты ў першым чытанні 31 мая. Дакументам прапануецца карэкціроўка законаў "Аб ахове здароўя" і "Аб дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартах" з улікам практыкі іх прымянення. Палажэнні праекта закона накіраваны на ўдасканаленне прававога рэгулявання грамадскіх адносін у сферы аховы здароўя.

Прадугледжваецца ў прыватнасці, удакладненне пытанняў правядзення медыцынскай акрэдытацыі дзяржаўных арганізацый аховы здароўя, дзейнасці ўніверсітэцкіх клінік і ўрачэбна-кансультатыўных камісій. Замацоўваецца магчымасць правядзення экспертызы часовай непрацаздольнасці ў арганізацыях, якія разам з асноўнай дзейнасцю, таксама ажыццяўляюць медыцынскую. Канкрэтызаваны парадак абароту медыцынскіх вырабаў, а таксама ўвядзенне інстытута дзяржаўнага нагляду за іх абарачэннем. Прадугледжана карэкціроўка норм, якія датычацца прафесійнай падрыхтоўкі ўрачоў-спецыялістаў.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Iнтэрнэт - рэсурсы