Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

3 лістапада 2017

Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" пройдзе ў Беларусі з 11 снежня па 10 студзеня

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" пройдзе ў Беларусі з 11 снежня 2017 года па 10 студзеня 2018-га. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 30 кастрычніка нумар 805, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі.

У час акцыі кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведаюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, апякунскія і прыёмныя сем'і, дзіцячыя бальніцы, акажуць ім дапамогу ў вырашэнні існуючых праблем, уручаць дзецям падарункі.

У Палацы Рэспублiкi 22 снежня адбудзецца дабрачыннае навагодняе свята. На яго запросяць дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, выхаванцаў дзіцячых інтэрнатных устаноў, дзяцей-інвалідаў, дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, сем'яў бежанцаў, выхаванцаў кадэцкіх вучылішчаў. Для правядзення свята будзе створаны арганізацыйны камітэт, у які ўвойдуць намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко, міністр адукацыі Ігар Карпенка, міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.

Акрамя таго, пастановай рэкамендавана правесці 26-30 снежня ў час школьных канікул дабрачынныя навагоднія святы для дзяцей у абласных цэнтрах і Мінску, а таксама ва ўсіх гарадах і раёнах краіны.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы