Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

1 лістапада 2017

Бюджэт пражытачнага мінімуму з 1 лістапада павышаецца на 0,1 працэнта да Br197,81

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) у цэнах верасня бягучага года ў разліку на месяц складае з 1 лістапада 2017 года па 31 студзеня 2018-га Br197,81. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 23 кастрычніка 2017 года нумар 60, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў профільным ведамстве.

БПМ у сярэднім на душу насельніцтва павышаецца на 0,1 працэнта ў параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 жніўня па 31 кастрычніка бягучага года (Br197,57). Новы БПМ працаздольнага насельніцтва складае Br217,74; пенсіянераў - Br151,97; студэнтаў - Br192,34; дзяцей ва ўзросце да трох гадоў - Br128,32; дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br177,04; дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br216,85.

Паводле слоў спецыялістаў, павелічэнне бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва абумоўлена ў першую чаргу ростам цэн на хлеб і хлебапрадукты, мяса і мясапрадукты, малако і малочныя прадукты, а таксама рыбу і рыбапрадукты. Разам з тым рост БПМ аказаўся нязначным з-за зніжэння цэн на плодаагароднінную прадукцыю ў верасні (перыяд яе масавай нарыхтоўкі) у параўнанні з чэрвенем (перыяд рэалізацыі прадукцыі новага ўраджаю) і значнай удзельнай вагой гэтага артыкула расходаў у прадуктах харчавання (23,5 працэнта). Зніжэнне цэн на плодаагароднінную прадукцыю прывяло да змяншэння памераў БПМ працаздольнага насельніцтва і студэнтаў (99,5 працэнта і 99,8 працэнта адпаведна). Гэта звязана з адрозненнем у нормах спажывання прадуктаў харчавання для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва, а таксама іх удзельнай вазе ў структуры расходаў на харчовыя тавары.

У сувязі са змяненнем БПМ з 1 лістапада павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі; надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты людзям ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; дапамогі па доглядзе інваліда першай групы або чалавека, які дасягнуў 80-гадовага ўзросту; а таксама дзярждапамогі на дзяцей: пры нараджэнні першага дзіцяці - 10 БПМ, другога і наступных дзяцей - 14 БПМ; па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў - 1 БПМ; на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў - 0,5 БПМ; на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў (0,5 БПМ і 0,7 БПМ), на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека (0,7 БПМ).

Бюджэт пражытачнага мінімуму як сацыяльны нарматыў прызначаны для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва; аказання дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам (сем'ям); абгрунтавання мінімальных дзяржаўных сацыяльна-працоўных гарантый.-0-


Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы