Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

16 лютага 2017

"Белтэлекам" павялічвае кошт некаторых тарыфаў на паслугі з 1 сакавіка

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. РУП "Белтэлекам" паведамляе абанентам аб унясенні змяненняў у некаторыя тарыфы на паслугі. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце аператара, паведамляе БЕЛТА.

"З 1 сакавіка 2017 года будзе зменены кошт некаторых паслуг "Белтэлекама": паслуг тэлеграфнай сувязі, паслуг міжнародных тэлефонных злучэнняў, пакетаў паслуг і даведачна-інфармацыйных паслуг. Змяненні ў кошце закрануць таксама некаторыя тарыфныя планы тэлебачання ZALA і паслугі доступу да сеткі інтэрнэт", - гаворыцца ў паведамленні.

Сярэдні памер павышэння кошту складзе 9 працэнтаў да ўзроўню тарыфаў, што дзейнічалі ў 2016 годзе.

Павышэнне тарыфаў на паслугі мясцовай і міжгародняй тэлефоннай сувязі, а таксама на паслугі доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні, доступу ў сеткі інтэрнэт па гарантаванай паласе прапускання і паслугі хостынгу ў 2017 годзе не плануецца.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы