Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

10 жніўня 2016

Беларускім ваеннаслужачым, звольненым з-за скарачэння ва УС у 1992-1994 гадах, павысяць пенсіі

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускім ваеннаслужачым, звольненым з ваеннай службы ў сувязі са скарачэннем колькасці Узброеных Сіл у 1992-1994 гадах, павысяць пенсіі. Гэта прадугледжана ўказам нумар 308 "Аб пенсійным забеспячэнні асобных катэгорый ваеннаслужачых", які кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 11 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. 

Дакумент накіраваны на павышэнне ўзроўню сацыяльнай абароны ваеннаслужачых, звольненых з ваеннай службы ў сувязі са скарачэннем колькасці Узброеных Сіл у 1992-1994 гадах. Тады пенсія ваеннаслужачым была назначана ў няпоўным памеры. Пры дасягненні агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, улічваючы невысокі памер атрымліваемай ваеннай пенсіі, большасць з іх разлічвалі перайсці на працоўную пенсію па ўзросце. Але ў сувязі з істотнымі змяненнямі ў пенсійным заканадаўстве ў 2015 годзе гэтыя пенсіянеры пазбавіліся такога права. 

Указ устанаўлівае для гэтай катэгорыі грамадзян павелічэнне ваеннай пенсіі за кожны год работы (пасля назначэння iм пенсii за выслугу гадоў) на 1 працэнт адпаведных сум грашовага забеспячэння, што ўлічваюцца для вылічэння пенсій. Пры гэтым максімальны памер пенсіі для іх прапануецца ўстанавіць не большы за 70 працэнтаў улічваемага грашовага забеспячэння.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы