Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

2 мая 2017

Беларусь з 1 мая знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з 1 мая знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, вывозімыя за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 29 красавіка 2017 года нумар 313, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту зніжана з $88,9 да $84 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін зніжана з $48,8 да $46,2 за 1 т, на таварныя бензіны - з $26,6 да $25,2 за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты склала $25,2 за 1 т (была $26,6). Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, мазуту, змазачных і іншых масел.

Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 красавіка. Тады яны таксама былі зніжаны.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы