Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

10 лістапада 2016

Беларусь у Жэневе заклікала ўмацоўваць намаганні па раззбраенні і нераспаўсюджванні

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам начальніка ўпраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі Міністэрства замежных спраў Мікалаем Аўсянкам прымае ўдзел у рабоце 8-й агляднай канферэнцыі Канвенцыі аб забароне біялагічнай і таксічнай зброі (КБТЗ), якая праходзіць у Жэневе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

У ходзе агульнай дыскусіі дэлегацыя Беларусі ў якасці старшынствуючай у АДКБ краіны выступіла з заклікам да дзяржаў - удзельніц КБТЗ прадоўжыць сумесныя намаганні па ўмацаванні канвенцыі на надзейнай юрыдычна абавязковай аснове.

Мікалай Аўсянка падкрэсліў, што КБТЗ з'яўляецца асноватворным інструментам у галіне міжнароднай бяспекі, раззбраення і нераспаўсюджвання.

Прадстаўнік Беларусі заклікаў дзяржавы - удзельніцы КБТЗ прыняць меры, каб адказаць на выклікі, звязаныя з хуткім прагрэсам у навуцы і тэхніцы, процідзеяннем траплянню біялагічных агентаў у рукі недзяржаўных фарміраванняў. Дзяржавы былі праінфармаваны аб мерах, што прымаюцца Беларуссю па ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства, выкананні рэзалюцыі СБ ААН 1540, а таксама аб існуючым патэнцыяле і распрацоўках у галіне біябяспекі.

8-я аглядная канферэнцыя КБТЗ прадоўжыцца да 25 лістапада.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы