Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

15 лістапада 2016

Беларусь прыме ўдзел у восьмым раўндзе нефармальных міністэрскіх дыялогаў "Усходняга партнёрства"

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў 17 лістапада ў Ерэване прыме ўдзел у восьмым раўндзе нефармальных міністэрскіх дыялогаў краін - удзельніц ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Мерапрыемства будзе ўключаць два сегменты: дыскусію кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін "Усходняга партнёрства" па перспектывах шматбаковага супрацоўніцтва і тэматычную сустрэчу кіраўнікоў ведамстваў, што курыруюць пытанні навуковых даследаванняў і інавацый, на якой будуць абмеркаваны магчымасці для пашырэння ўзаемадзеяння з Еўрапейскім саюзам у гэтай сферы.

У беларускую дэлегацыю ўваходзіць таксама старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін.

Нефармальныя міністэрскія дыялогі краін - удзельніц "Усходняга партнёрства" на ўзроўні міністраў замежных спраў і кіраўнікоў галіновых ведамстваў праводзяцца з 2012 года.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы