Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

30 красавіка 2016

Беларусь паспяхова развіваецца дзякуючы паважліваму стаўленню да працоўных - Лукашэнка

1 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў са Святам працы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што гэта дата ў Беларусі па добрай традыцыі адзначаецца яркімі маляўнічымі ўрачыстасцямі, з асаблівай павагай да тых, хто сваімі розумам і талентам стварае галоўныя каштоўнасці на Зямлі. "Дзякуючы паважліваму стаўленню нашага грамадства да працоўных, імкненню жыць у міры і згодзе, дзяржава паспяхова развіваецца, даючы кожнаму чалавеку ўпэўненасць у заўтрашнім дні", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Высокая кваліфікацыя работнікаў набывае ўсё большае значэнне ў сучаснай эканоміцы і служыць надзейным фундаментам для дабрабыту нашых сем'яў. Сёння вельмі патрэбны прафесіяналы, чый узровень ведаў і навыкаў адпавядае сучасным патрабаванням", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі беларусы ўмацуюць краіну, зробяць яе камфортнай і прывабнай. "Няхай гэта цудоўнае свята надасць аптымізму, веры ва ўласныя сілы, паслужыць стымулам да далейшага развіцця і працвітання", - пажадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы