Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

26 мая 2017

Беларусь мае намер пашырыць прысутнасць сваіх аб'ектаў у спісах ЮНЕСКА

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь мае намер пашырыць прысутнасць сваіх аб'ектаў у спісах ЮНЕСКА, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі Уладзімір Макей 25 мая ў якасці старшыні Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА правёў нараду па пытаннях папулярызацыі беларускіх аб'ектаў. Удзельнікі абмеркавалі шырокае кола пытанняў, звязаных з выкананнем абавязацельстваў Беларусі па імплементацыі канвенцый ЮНЕСКА ў галіне культуры і аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Акрамя таго, распрацавалі і ўзгаднілі алгарытм сумесных дзеянняў па пашырэнні прысутнасці беларускіх аб'ектаў у спісе ЮНЕСКА.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры, Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі, Мінгарвыканкама, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, а таксама эксперты.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы