Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

11 мая 2016

Беларусь і Туркменістан пацвярджаюць важнасць далейшага паглыблення палітычнага дыялогу

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Туркменістан пацвярджаюць важнасць далейшага паглыблення палітычнага дыялогу. Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай заяве, якую падпісалі сёння ў Мінску прэзідэнты дзвюх краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў пацвердзілі важнасць далейшага паглыблення палітычнага дыялогу, пашырэння дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін, практыкі правядзення рэгулярных кансультацый і ўзаемадзеяння на розных узроўнях. Пры гэтым бакі зыходзяць з узаемнай зацікаўленасці ў прадаўжэнні актыўнага развіцця і ўмацавання шматпланавага супрацоўніцтва на аснове прынцыпаў стратэгічнага партнёрства, раўнапраўя, узаемнай павагі, даверу і ўліку інтарэсаў адзін аднаго.

Лідары дзвюх краін падкрэслілі неабходнасць каардынацыі намаганняў па многіх актуальных пытаннях ва ўніверсальных і рэгіянальных арганізацыях, членамі якіх з'яўляюцца Беларусь і Туркменістан. "Кіраўнікі дзяржаў пацвердзілі важнасць павышэння ролі ААН і яе інстытутаў у вырашэнні глабальных пытанняў, забеспячэння ўстойлівага развіцця, умацавання бяспекі і стабільнасці ў свеце", - гаворыцца ў сумеснай заяве.

Бакі адзначылі неабходнасць актывізацыі двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва ў барацьбе з экстрэмізмам, міжнародным тэрарызмам і незаконным абаротам наркотыкаў на аснове міжнародных дагавораў, у якіх удзельнічаюць Беларусь і Туркменістан.

Кіраўнікі дзяржаў падкрэслілі важнасць устанаўлення міру ў Афганістане для падтрымання доўгатэрміновай стабільнасці і бяспекі, а таксама ўстойлівага развіцця рэгіёна Цэнтральнай Азіі. Бакі выказалі гатоўнасць прадаўжаць аказваць садзейнічанне мірнаму аднаўленню Афганістана, падкрэсліваецца ў дакуменце.

Прэзідэнты таксама пацвердзілі важнасць умацавання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і прыняцця практычных мер для павелічэння аб'ёмаў узаемнага гандлю. Вялікі інтарэс выклікае супрацоўніцтва і абмен вопытам у такіх галінах, як энергетыка, транспарт, дарожнае будаўніцтва, турызм, сельская гаспадарка, тэкстыльная прамысловасць. Акрамя таго, лідары Беларусі і Туркменістана адзначылі важнасць паглыблення супрацоўніцтва ў транспартна-лагістычнай сферы і максімальнага выкарыстання транзітнага патэнцыялу дзвюх краін.

У прысутнасці Аляксандра Лукашэнкі і Гурбангулы Бердымухамедава быў падпісаны шэраг дакументаў, накіраваных на супрацоўніцтва Беларусі і Туркменістана, у тым ліку ў сферы культуры, спорту, супрацоўніцтва паміж установамі адукацыі дзвюх краін і СМІ. Падпісана таксама міжурадавае пагадненне аб вызваленні ад ПДВ пры ўвозе тавараў беларуска-туркменскім гандлёвым домам на тэрыторыю дзвюх краін.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы