Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Галоўная Навiны Рэспублiкi

Рэспублiкi

9 чэрвеня 2016

Беларусь і Расія дасягнулі значнага прагрэсу ў фарміраванні адзінай гуманітарнай прасторы

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія дасягнулі значнага прагрэсу ў фарміраванні адзінай гуманітарнай прасторы, заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч 8 чэрвеня на пленарным пасяджэнні ІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларуссю і Расіяй дасягнуты значны прагрэс у фарміраванні адзінай гуманітарнай прасторы, уніфікацыі нацыянальных заканадаўстваў. Закладзены сацыяльны фундамент Саюзнай дзяржавы. Вырашаюцца пытанні атрымання адукацыі, медыцынскай дапамогі, працаўладкавання, аплаты працы, рэжыму рабочага часу і іншыя пытанні працоўных адносін", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Аднак ёсць і некаторыя рознагалоссі ў прававым рэжыме, не заўсёды забяспечваецца практычная рэалізацыя прынятых дакументаў. "Неабходна прадоўжыць гарманізацыю заканадаўстваў нашых дзяржаў у сацыяльна-гуманітарнай сферы", - лічыць старшыня Савета Рэспублікі.

У ходзе форуму і папярэдняга месяца падпісана больш як 150 пагадненняў і камерцыйных кантрактаў. "Ёсць вынік, ёсць рашэнні, выпрацаваны падыходы па паглыбленні супрацоўніцтва. Савет Федэрацыі і Савет Рэспублікі будуць забяспечваць арганізацыю і кантроль выканання прынятых рашэнняў", - рэзюмаваў Міхаіл Мясніковіч.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы